:

Адукацыя ў Беларусі

Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай ініцыятывы ААН па дасягненню Мэтаў ўстойлівага развіцця і ў 2015 годзе ўзяла на сябе абавязацельствы па выкананні Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года, які змяшчае 17 мэтаў. У іх ліку мэта № 4 – Забеспячэнне ўсёахопнай і справядлівай якаснай адукацыі і заахвочванне магчымасці навучання на працягу ўсяго жыцця для ўсіх. 

Адукацыя спрыяе дасягненню гендэрнай роўнасці, пашырае магчымасці для людзей ва ўсім свеце жыць больш здаровым і стабільным жыццём, выконвае важную ролю ў павышэнні талерантнасці ў адносінах паміж людзьмі і спрыяе фарміраванню больш мірных таварыстваў.
 
У 2014 годзе наша краіна стала членам міжнароднай арганізацыі WorldSkills International, у 2015 годзе — Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі (Балонскага працэсу).
 
Беларусь уваходзіць у групу краін з высокім узроўнем Індэкса чалавечага развіцця і заняла 50-ы радок са 189-ці ў дакладзе ПРААН па ІЧР у 2018 годзе.
 
У нашай краіне 90% насельніцтва ва ўзросце 15 гадоў і старэй маюць вышэйшую, сярэднюю ці базавую адукацыю.
 
Забяспечваецца навучанне на ўзроўнях асноўнай, дадатковай і спецыяльнай адукацыі, што адпавядае Міжнароднай стандартнай кваліфікацыі адукацыі (МСКА 2011).
 
У Беларусі функцыянуюць 42 дзяржаўных і 9 прыватных устаноў вышэйшай адукацыі (33 універсітэта, 10 акадэмій, 8 інстытутаў). Працуе 2 духоўных вышэйшых навучальных установы. Падрыхтоўка спецыялістаў ажыццяўляецца па 15 профілях адукацыі, якія ўключаюць 382 спецыяльнасці вышэйшай адукацыі першай ступені (бакалаўрыят) і 331 — другой ступені (магістратура).
 
Атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі забяспечваюць 215 дзяржаўных і 12 прыватных устаноў.
 
Сёння 29 устаноў вышэйшай адукацыі ажыццяўляюць рэалізацыю адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі на англійскай мове па 73 спецыяльнасцях.
 
Дыпломы беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі прызнаюць у цэлым шэрагу дзяржаў свету.
 
Установы вышэйшай адукацыі краіны прымаюць удзел у міжнародных праграмах Erasmus +, Jean Monnet, Horizon 2020, MOST, DAAD і іншых.
 
У 2019–2020 навучальным годзе ва ўстановах вышэйшай адукацыі Беларусі навучаецца 446 грамадзян Украіны.

  

 
Як стаць студэнтам установы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь?

Для замежных грамадзян працуе Інфармацыйна-кансультацыйны цэнтр па пытаннях атрымання адукацыі і знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь на базе Цэнтра міжнародных сувязяў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
г. Мінск, вул. Караля 12, офіс 9
Тэл.: +375 17 306 52 59, +375 17 306 52 71, +375 29 691 38 08
Факс: +375 17 200 50 19
Сайт: www.intcenter.by
E-mail: edu@intcenter.by

Падрабязная інфармацыя пра паступленне ў беларускія ўстановы вышэйшай адукацыі таксама размешчана на сайце Studyinby.com.

Працэдура паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі Беларусі для замежных студэнтаў з бязвізавых краін

Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства могуць паступаць ва ўстановы вышэйшай адукацыі для навучання за кошт сродкаў бюджэту або на платнай аснове – у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

Пералік адукацыйных паслуг устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь размешчаны на сайтах Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі і Цэнтра міжнароднага супрацоўніцтва РІПА.

Аб грантах на навучанне ў Беларусі
 
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 чэрвеня 2018 г. № 232 «Аб грантах на навучанне» усталяваны парадак атрымання замежнымі грамадзянамі грантаў на навучанне ў Рэспубліцы Беларусь, які распаўсюджваецца як на вышэйшую, так і на сярэднюю спецыяльную адукацыю.
 
Як атрымаць грант на навучанне ў Рэспубліцы Беларусь 

Навучанне ў Міжнародным універсітэце «МІПСА»

Аб магчымасці атрымання паслявузаўскай адукацыі ў Беларусі 
 
Беларуская адукацыя высока ацэньваецца ў свеце. Нашы выпускнікі працуюць у паспяховых міжнародных кампаніях, на прадпрыемствах і ў дзяржаўных арганізацыях, працягваюць навуковую кар'еру.

Запрашаем замежных грамадзян на вучобу ў Рэспубліку Беларусь!

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці