:

Візы у Рэспубліку Беларусь

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь” ад  4 студзеня 2010 года іншаземец  можа прыязджаць у Рэспубліку Беларусь, выязджаць з Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляць транзітны праезд (транзіт) праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь па дакуменце для выезду за мяжу  пры наяўнасці візы Рэспублікі Беларусь, калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь або рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Візавымі правіламі Рэспублікі Беларусь, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2010 г. № 1065, устаноўлены віды віз і парадак іх выдачы.

У Рэспубліцы Беларусь прадугледжаны наступныя віды віз:

  • віза для ўезду ў Рэспубліку Беларусь (далей – уязная віза);
  • віза для выезду з Рэспублікі Беларусь (далей – выязная віза);
  • віза для выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь (далей – выязная-ўязная віза).

Дыпламатычныя прадстаўніцтва і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь, а таксама ўпраўленне па пытаннях уезду іншаземцаў галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у «Нацыянальным аэрапорце Мінск» з’яўляюцца органамі выдачы ўязных віз Рэспублікі Беларусь.

За разгляд хадайніцтваў аб выдачы ўязных віз спаганяецца консульскі збор у памерах, устаноўленых Асаблівай часткай Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Для грамадзян некаторых краін у адпаведнасці з рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзейнічаюць ільготныя тарыфы консульскіх збораў.

У Рэспубліцы Беларусь прадугледжаны наступныя тыпы ўязных віз:

  • B – транзітная, сапраўдная на працягу 2 дзён;
  • C – кароткатэрміновая, тэрмінам дзеяння да 90 дзён;
  • D – доўгатэрміновая, тэрмінам дзеяння да 1 года з правам знаходжання да 90 дзён, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь

Уязныя візы падзяляюцца на аднаразовыя, двухразовыя і шматразовыя .

Для атрымання ўязной візы іншаземец падае ў органы выдачы ўязных віз Рэспублікі Беларусь наступныя дакументы:

  • 1) адзін экзэмпляр візавай анкеты на бланку паводле зацверджанай формы;
  • 2) адзін фотаздымак; 
  • 3) дакумент для выезду за мяжу; 
  • 4) дакументы візавай падтрымкі. Грамадзяне Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Амана, Андоры, Аргенціны, Аўстраліі, Аўстрыі, Бахрэйна, Балгарыі, Бельгіі, Бразіліі, Венгрыі, Вялікабрытаніі, САР КНР Ганконг, Германіі, Грэцыі, Даніі, ЗША, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Канады, Катара, Карэі, Кіпра, Кувейта, Латвіі, Літвы, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Мальты, САР КНР Макао, Манака, Нідэрландаў, Новай Зеландыі, Нарвегіі, Партугаліі, Польшчы, Румыніі, Сан-Марына, Саўдаўскай Аравіі, Славакіі, Славеніі,  Уругвая, Фінляндыі, Францыі, Харваціі, Чылі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі, Эстоніі і Японіі па рашэнні консульскай службовай асобы могуць быць вызвалены ад прадстаўлення дакументаў візавай падтрымкі, якія пацвярджаюць мэту і ўмовы паездкі, пры афармленні віз на тэрмін да 30 дзён на ўезд з мэтай ажыццяўлення дзелавой паездкі або па прыватных справах, а таксама для ўдзелу ў спартыўных або культурных мерапрыемствах.
  • 5) дадатковыя дакументы, неабходныя для прыняцця рашэння аб выдачы ўязной візы (па патрабаванні консульскай службовай асобы);
  • 6) дагавор абявязковага медыцынскага страхавання іншаземцаў, заключаны з РУП “Белдзяржстрах” або “Белэксімгарант”, або дагавор медыцынскага страхавання, заключаны з любой замежнай страхавой арганізацыяй;
  • 7) пацвярджэнне аб выплаце консульскага збору.

Міністэрства замежных спраў не аказвае садзейнічанне ў разглядзе і далейшай перасылцы за мяжу дакументаў візавай падтрымкі.

Рашэнне па хадайніцтве іншаземца аб выдачы ўязной візы прымаецца консульскай службовай асобай на падставе прадстаўленых дакументаў, вынікаў праведзенай праверкі і суразмоўя на працягу 5 працоўных дзён з моманту падачы хадайніцтва (у тэрміновым парадку – на працягу 2 дзён) і з’яўляецца канчатковым.

Консульская службовая асоба мае права скараціць кратнасць і тэрмін дзеяння візы, падоўжыць тэрмін разгляду хадатайніцтва.

Консульская службовая асоба не абавязана паказваць прычыны адмовы ў выдачы візы.

Пры адмове ў выдачы візы консульскі збор за разгляд візавага пытання не вяртаецца.

Для падаўжэння тэрміна знаходжання іншаземца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь неабходна звяртацца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі па месцы рэгістрацыі замежнага грамадзяніна для атрымання:

  • выязной візы;
  • дазволу на часовае пражыванне, а таксама пры неабходнасці выязной-уязной візы да яго.

Іншаземцы могуць свабодна перамяшчацца па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, за выключэннем месц, для наведвання якіх патрабуецца спецыяльны дазвол, які выдаецца ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі або іншымі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь, і аб'ектаў, для ўезду на тэрыторыю якіх і знаходжанні на ёй патрабуецца спецыяльны дазвол, які выдаецца адміністрацыямі гэтых аб'ектаў. Пад такімі месцамі разумеюцца у тым ліку пагранічная зона і пагранічная паласа.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці