:

Турызм

Беларусь знаходзіцца ў самым сэрцы Еўропы. Па займаемай плошчы (207,6 тыс. кв. км) яна перавышае Нідэрланды, Бельгію, Чэхію, Славакію, Венгрыю, Аўстрыю, Літву, Латвію і Эстонію.

На працягу стагоддзяў наша краіна была «скрыжаваннем» шматлікіх гандлёвых шляхоў. Тут у літаральным сэнсе сустракаліся ўсход і захад, поўнач і поўдзень. Геаграфічнае становішча рабіла Беларусь адкрытай да ўплыву іншых культур. Магчыма, менавіта дзякуючы гэтаму і сфармавалася адна з галоўных рыс беларускага характару –памяркоўнасць, талерантнасць да розных рэлігій, поглядаў. Варта толькі прыехаць сюды, і вы самі ацэніце ветлівасць і гасціннасць беларусаў.
 
Сёння Беларусь часцей за ўсё называюць «сінявокай» таму, што ў краіне больш за дваццаць тысяч рэк і звыш адзінаццаці тысяч азёр. А дзякуючы лясам, якія займаюць трэць тэрыторыі краіны, і ўнікальным балотным комплексам, яе па праву лічаць «лёгкімі Еўропы».
 
Беларусь багата помнікамі архітэктуры – дзіўнымі замкамі і радавымі сядзібамі, выдатнымі храмамі і манастырамі. Таму ў сярэднія вякі землі, якія ўваходзяць у склад сучаснай Беларусі, называлі Краінай Замкаў.
 
Беларусь прыцягвае падарожнікаў сваёй прыродай. Тут захаваліся яе ўнікальныя куткі, дзе вельмі ўтульна сябе адчуваюць звяры і птушкі, даўно зніклыя з еўрапейскіх лясоў. Нездарма Беларусь ужо добра вядомая ў свеце сярод аматараў экалагічнага турызму, біёлагаў, фатографаў і аматараў назіраць за птушкамі – бердвотчараў.
 
На сённяшні дзень 4 аб'екты Беларусі ўключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА: Нацыянальны парк «Белавежская пушча», замкавы комплекс «Мір», «Архітэктурна-культурны комплекс рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы» і геадэзічны аб'ект «Дуга Струвэ».
 
Для самых маленькіх турыстаў у Беларусі створана не менш пяці рэзідэнцый навагодніх персанажаў. Наведаць беларускую сядзібу Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы запрашаюць і зімой, і летам. Можна пазнаёміцца і з яго беларускім прапрадзедам Зюзям Паазерскім, а таксама пабываць у музеі лесу, экскурсію ў якім праводзіць сапраўдны Лясун.
 
У запаведнай Беларусі беражліва захоўваюць казкі і іх герояў. Калі ваша дзіця падросло, сапраўдным цудам для яго можа аказацца знаёмства з жывой прыродай. Для школьнікаў і студэнтаў па ўсёй краіне пракладзены «зялёныя маршруты».
 
Пазнаёміцца з выдатнымі мясцінамі Беларусі, спланаваць падарожжа і забраніраваць любы від адпачынку ў краіне можа кожны жадаючы.
 
Афіцыйны партал Нацыянальнага агенцтва па турызме
 
Афіцыйны турыстычны партал Беларусі
 
Правілы ўезду ў Беларусь і знаходжання ў Беларусі 
 
Правілы ўвозу тавараў для асабістага карыстання
 

 
Беларусь прапануе мноства напрамкаў адпачынку на любы густ. Выбірайце!
 
Этнаграфічны турызм у Беларусі
 
Якой была Беларусь сотні гадоў таму? Чым унікальная і самабытная яе культура? Якія традыцыі беларусаў вядомыя ва ўсім свеце, і чым здзіўляе наша краіна знатакоў аўтэнтычнай спадчыны?
 
Агратурызм у Беларусі 
 
Сельскі турызм – адзін з самых прывабных варыянтаў адпачынку ў Беларусі. Маляўнічыя пейзажы, спрыяльная экалогія і непаўторны вясковы каларыт прыцягваюць гасцей у аграсядзібы краіны. Беларусь двойчы аказвалася на першым радку рэйтынгу лепшых краін для агратурызму па версіі National Geographic.
 
Экатурызм у Беларусі 
 
Дзякуючы ўнікальнай прыродзе са старажытнымі лясамі і балотамі, чыстымі азёрамі і рэкамі, а таксама дзіўнай разнастайнасцю флоры і фауны Беларусь – асаблівая краіна для аматараў экалагічнага турызму.
 
Рэлігійны турызм у Беларусі 
 
У Беларусі — краіне на «скрыжаванні» культур і канфесій — захаваліся старадаўнія праваслаўныя цэрквы і манастыры, касцёлы, сінагогі і мячэці, драўляныя храмы старавераў…
 
Ваенна-гістарычны турызм у Беларусі
 
Знаходзячыся ў самым цэнтры Еўропы, Беларусь увайшла ў хронікі буйнейшых войнаў сусветнай гісторыі. Сёння тут можна наведаць месцы знакамітых бітваў і вялікіх трагедый розных часоў, ушанаваць памяць загінуўшых розных нацыянальнасцяў, прыняць удзел у гістарычных фестывалях і рэканструкцыях.
 
Прамысловы турызм у Беларусі 
 
Што можна ўбачыць на заводах і фабрыках Беларусі? Дзе прапануюць унікальныя вытворчыя экскурсіі і гатовыя прыадчыніць сакрэты брэндаў? Што паспрабаваць на фірмовай дэгустацыі і якія сувеніры атрымаць непасрэдна з канвеера?
 
Экскурсіі на фабрыкі і заводы, наведванне рамесных майстэрняў, сельгаспрадпрыемстваў і фермерскіх гаспадарак – усё больш папулярны накірунак турызму ў Беларусі.
 
Актыўны адпачынак у Беларусі 
 
Адпачынак у Беларусі — адпачывайце актыўна: паляванне, рыбалка, лыжы і гэта яшчэ далёка не ўсё!
 
Шопінг у Беларусі
 
Што прывезці з Беларусі? Чаму рабіць тут пакупкі – зручна і выгадна? І якія беларускія брэнды цэняцца ў свеце?
 
У Беларусь прыязджаюць убачыць унікальныя славутасці і пазнаёміцца з самабытнай культурай, атрымаць асалоду ад адпачынка на прыродзе і аздаравіцца ў санаторыях, убачыць топавыя спартыўныя спаборніцтвы. Пры гэтым беларускія канікулы можна сумясціць з добрым шопінгам.
 
Аздараўленне ў беларускіх санаторыях
 
Слава аб эфектыўным лячэнні ў санаторыях Беларусі вядомая далёка за яе межамі. Забраніраваць адпачынак у здраўніцах досыць проста. Беларускія здраўніцы – гэта сучасныя СПА-курорты з якасным абслугоўваннем і эфектыўнымі працэдурамі.
 
Больш інфармацыі аб санаторна-курортным лячэнні ў Беларусі знойдзеце тут і тут.
 
Трансгранічныя турыстычныя маршруты
 
На прыгранічных тэрыторыях Беларусь – Украіна функцыянуюць каля 10-ці трансгранічных турыстычных маршрутаў з Брэсцкай вобласцю, каля 20-ці – з Гомельскай. Таксама трансгранічныя маршруты дзейнічаюць з Магілёўскай вобласцю.
 
Памятка турысту: 50 рэчаў, якія трэба зрабіць у Беларусі 
 
Адпачынак у гасціннай Беларусі запомніцца і пакіне шмат станоўчых эмоцый!
 
Жадаем прыемнага падарожжа ў Беларусь!

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці