:

Палітычныя адносіны

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай усталяваны 27 снежня 1991 г. Беларускае пасольства ў г.Кіеве функцыянуе з кастрычніка 1993 г.

Паміж краінамі заключана больш за 200 двухбаковых міжнародных дагавораў і іншых міжнародна-прававых актаў. Асноўным дакументам, які рэгулюе двухбаковае супрацоўніцтва, з'яўляецца Дагавор аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве, які быў падпісаны ў ліпені 1995 г. i ўступіў у сілу ў жніўні 1997 г.

Беларуска-ўкраінскія адносіны не залежаць ад палітычнай кан'юнктуры і адштурхваюцца ад узаемных інтарэсаў дзвюх брацкіх дзяржаў і народаў.

За перыяд незалежныга развіцця паміж крінамі быў наладжаны актыўны палітычны дыялог на найвышэйшым і высокім узроўнях.

 

 

Паслядоўна правадзімая Мінскам і Кіевам дружалюбная палітыка, дазволіла сфарміраваць атмасферу даверы, дасягнуць значных вынікаў у розных галінах узаемадзеяння, вызначыць і рэалізоўваць перспектыўныя праекты.

Двухбаковае беларуска-ўкраінскае супрацоўніцтва – гэта рэгулярны дыялог кіраўнікоў дзяржаў, узаемадзеянне ўрадаў і змястоўныя міжгаліновыя кантакты.

У кастрычніку 2019 г. у г.Жытоміры была праведзена сустрэча А.Р. Лукашэнкі і У.А. Зяленскага. На перамовах прэзідэнтаў дасягнуты дамоўленасці па пабудове ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў палітычнай і культурна-гуманітарнай сферах, галінах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, энергетыкі і нафтахіміі, транспарту і лагістыкі.

Канструктыўны фармат узаемадзеяння падтрымліваўся па лініі ўрадаў і ў рамках Міжурадавай Беларуска-Украінскай змяшанай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, 27-е паседжанне якой праведзена ў снежні 2019 г.

Ва ўмовах карантынных абмежаванняў у сувязі з пандэміяй каронавірусу COVID-19 ажыццяўляліся кантакты па лініі прэзідэнцкіх адміністрацый, урадаў, развівалася супрацоўніцтва паміж знешнепалітычнымі ведамствамі, планаваліся кансультацыі паміж МЗС краін.

Рэалізаваны шэраг знакавых мерапрыемстваў у гуманітарнай сферы. На Міжнародным фестывлі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” праведзены асобны Дзень Украіны, удзельнікам якога накіравана вітальнае пасланне Прэзідэнта Украіны У.А. Зяленскага.

Наводле рашэння Кіраўніка беларускай дзяржавы ў чэрвені 2020 г. ва Украіну накіравана гуманітарная дапамога для заходніх рэгіёнаў, што пацярпелі ад стыхійных паводак.

Нягледзячы на традыцыйна сяброўскі і добрасуседскі характар беларуска-украінскіх адносін, з ініцыятывы Украіны са жніўня 2020 г. афіцыйныя кантакты паміж краінамі былі пастаўлены ў аднабаковым парадку “на паўзу”. Разам з тым, пры прыняцці ўкраінскім бокам рашэння аб аднаўленні дыялогу з Рэспублікай Беларусь, Беларусь гатова да падоўжання канструктыўнага і ўзаемавыгоднага супрацоўніцтва з Украінай на прынцыпах суверэннага роўнапраўя і ўзаемнай павагі.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці