:

Гісторыя пасольства

Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне функцыянуе з кастрычніка 1993 года.

З 2011 па 2018 год функцыянавала Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у г. Адэсе.

Кіраўнікі Пасольства:

1993 – 2001 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі ва Украіне Віталь Уладзіміравіч Курашык;

чэрвень 2001 — чэрвень 2016 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне Валянцін Уладзіміравіч Вялічка;

з 1 верасня 2016 года па цяперашні час — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне Ігар Сяргеевіч Сокал.

Пасольства размяшчаецца ў Шаўчэнкаўскім раёне горада Кіева па вуліцы Міхаіла Кацюбінскага, 3. Асабняк, на базе якога сфарміраваны новы комплекс будынкаў і збудаванняў замежустановы, пабудаваны па праекце вядомага кіеўскага архітэктара Васіля Аляксандравіча Асьмака. Вуліца вядома з першай паловы XIX стагоддзя пад назвай Цімафееўская. Сучасную назву носіць з 1939 года ў гонар 75-годдзя з дня нараджэння ўкраінскага пісьменніка, аўтара рамана «Fata Morgana» і інш. Будынак асабняка з'яўляецца помнікам архітэктуры.

Дзялянка мае прамавугольную выцягнутую форму, зарыентаваную ў шыротным кірунку. У глыбіні дзялянкі размешчаны двухпавярховы будынак з цокальным паверхам, які раней выкарыстоўваўся як жылая хата, дзе пад канец XIX першай палове XX стагоддзя жыў Дзітэріхс Міхал Міхайлавіч (1871-1941) – хірург, доктар медыцыны, прафесар.

Асабняк мае Г – падобную канфігурацыю з праездам ва ўнутраны двор у правай частцы галоўнага фасада.

Фасады будынка выкананы ў стылі ампір з асіметрычнай кампазіцыяй галоўнага фасада, на якім вылучаны рызаліт, каранаваны трохкутным франтонам з люнетам. Паміж рызалітам і асноўным аб'ёмам змесцавана тэраса з калонамі тасканскага ордара. Уздоўж усяго галоўнага фасада праходзіць карніз нескладанага профілю з мутуламі. Міжаконні другога паверха ўпрыгожаны пілястрамі і лапаткамі. Філёнгі над вокнамі ўпрыгожаны ляпным дэкорам. Вокны прастакутныя нескладанага малюнка. Асабняк добра ўпісваецца па паверхавасці, сілуэце і стылі ў атачальную забудову вуліцы.

Знадворныя агараджальныя сцены выкананы з цаглянага муру з атынкаванай паверхняй.

Інтэр'еры выкананы ў тым жа стылі, што і сам будынак, з кампазіцыйнымі прыёмамі стылю мадэрн. Захаваліся камін і кафляная печка.

Па чырвонай лініі забудовы вуліцы М.Кацюбінскага, дзеля зручнага прыёму наведвальнікаў, размешчаны Консульскі блок. Паміж Пасольскім і Консульскім блокамі пабудаваны блок Галоўнага ўваходу, у якім на першым паверсе функцыянуе галоўны вестыбюль з выстаўнымі экспанатамі, на другім паверсе ёсць памяшканні для брыфінгаў і правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці