Медыцынскі тузызм у Беларусі
Прэзентацыя медыцынскага турызму у Беларусі
Беларускай медыцынскай акадэміяй паслядыпломнай адукацыі ў Беларусі створаны і паспяхова працуе дзяржаўны інфармацыйны партал медыцынскіх паслуг «Клінікі Беларусі».
Пры звароце замежнага грамадзяніна па пытаннях праходжання ў Беларусі медыцынскай дыягностыкі, лячэння і / або рэабілітацыі мэнэджэры партала «Клінікі Беларусі» бясплатна праводзіць індывідуальны падбор профільнай клінікі (санаторыя), лекара, праграм дыягностыкі і лячэння.
Партнёры праекта – вядучыя спецыялізаваныя і шматпрофільныя дзяржаўныя і камерцыйныя медыцынскія цэнтры Рэспублікі Беларусь, абсталяваныя сучаснай медыцынскай тэхнікай ад вядучых сусветных вытворцаў.
Медыцынскія паслугі ў клініках ажыццяўляюцца толькі высокакваліфікаванымі медыцынскімі спецыялістамі, якія маюць вопыт стажыроўкі і працы ў вядучых клініках свету і практыку ўдзелу ў міжнародных навукова-даследчых праграмах.
Анлайн можна азнаёміцца з інфармацыяй аб медыцынскай дыягностыцы, профільным лячэнні і рэабілітацыі, выбраць пакет паслуг.
Кампанія «Клінікі Беларусі» прапануе аптымальныя суадносіны кошту і якасці медыцынскіх паслуг.
1. Вы звяртаецеся да спецыялістаў кампаніі «Клінікі Беларусі» па тэлефоне +375 (44) 596-6-596, электроннай пошце info@clinicsbel.by або адпраўляеце заяўку на лячэнне.
2. Пасля папярэдняга ўзгаднення Вы падаеце кампаніі для накіравання ў клініку неабходную медыцынскую інфармацыю і дакументацыю (выпіскі з гісторыі хваробы, вынікі аналізаў, здымкі MPT і рэнтген).
3. На падставе гэтай інфармацыі ў супрацоўніцтве з вядучымі спецыялістамі клінік складаецца індывідуальны папярэдні план дыягностыкі або лячэння, які ўключае калькуляцыю ўсіх маючых адбыцца расходаў.
4. Вырашаеце якія дадатковыя паслугі Вам неабходны, напрыклад, пераклад медыцынскай дакументацыі, трансфер або суправаджэнне перакладчыка на прыём да спецыялістаў.
5. Спецыялісты кампаніі высылаюць Вам дагавор аб дадатковых паслугах, а таксама рахунак ад клінікі. Пасля падпісання дагавора і ажыццяўлення аплаты гэтага рахунка кампанія высылае Вам запрашэнне для афармлення візы (у залежнасці ад Вашага грамадзянства) на лячэнне ў Рэспубліцы Беларусь.
6. Пасля атрымання візы (у залежнасці ад Вашага грамадзянства) і ўзгаднення тэрміну лячэння Вы прыбываеце ў Беларусь.
7. Атрымліваеце ў клініцы неабходную медыцынскую дапамогу, пасля чаго здаровымі і бадзёрымі вяртаецеся дадому.
Будзьце здаровыя!
Сардэчна запрашаем у Беларусь!