:

Аб адкрыцці ва Украіне сэрвісна-збытавога цэнтра МАЗ

12.05.2021 г.

У г.Бравары Кіеўскай вобласці адбылося афіцыйнае адкрыццё сэрвісна-збытавога цэнтра МАЗ, створанага на базе аднаго з найбуйнейшых афіцыйных дылераў ААТ «МАЗ» ва Украіне — ТАА «Будшляхмаш».

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця сэрвісна-збытавога цэнтра ўзялі ўдзел дэлегацыя ААТ «МАЗ» пад кіраўніцтвам генеральнага дырэктара Валерыя Іванковіча, Пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне Ігар Сокал, заснавальнікі групы кампаній «Будшляхмаш» Віктар Раташнюк і Міраслаў Гуйван.

Прадстаўнікі «Будшляхмаш» азнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемства з вытворчымі і сэрвісна-збытавымі магчымасцямі прадпрыемства.

З кіраўніцтвам ААТ «МАЗ», Гандлёвага Дома «МАЗ-УКраіна» і «Будшляхмаш» абмеркаваны перспектыўныя пытанні рэалізацыі тэхнікі МАЗ на рынку Украіны і далейшага пашырэння сэрвіснай сеткі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці